Усе навіны

Роберт Левандоўскі: «Спадзяюся, што ў наступным сезоне мы зможам згуляць разам з Месі»

11 красавіка 2023, 18:13

Нападаючы «Барселоны» Роберт Левандоўскі пракаментаваў чуткі пра вяртанне Ліянеля Месі ў каманду летам.

«Месі належыць да «Барселоны». Калі ён вернецца, гэта будзе нечым неверагодным. Мы ведаем, што яго месца тут.

Не магу сказаць, што здарыцца. Аднак спадзяюся, што ў наступным сезоне мы зможам згуляць разам.

Апошнія два матчы былі для нас не ідэальныя. Мы мусім зрабіць крок наперад у заключных 10 сустрэчах. Са свайго боку я пастараюся быць на самым высокім узроўні.

У нас шмат новых гульцоў і траўмаў. Павінны набрацца цярплівасці. Упэўнены, што наступны сезон будзе лепш», – сказаў Левандоўскі.