Усе навіны

Матч 1-га тура Д3 паміж «Ганцавічамі» і ДЮСШ «Хваля» можа быць перанесены з-за недахопу футбалістаў у ганцавіцкай камандзе

12 красавіка 2023, 11:46

Як паведамляе прэс-служба «Ганцавіч», 11 красавіка каманда правяла першую трэніроўку перад чэмпіянатам другой лігі, які стартуе ў Брэсцкім дывізіёне.

На трэніроўцы прысутнічала 13 футбалістаў, сярод якіх не было некалькіх вядучых гульцоў футзальнага «Меліяратара», які рыхтуецца прыняць удзел у адкрытым турніры па міні-футболе ў Клецку.

Як зазначае прэс-служба клуба, матч 1-га тура супраць ДЮСШ «Хваля», які павінен быў прайсці ў Ганцавічах 15 красавіка, будзе перанесены на адзін з рэзервовых гульнявых дзён.