Усе навіны

Батумскае «Дынама» з Чычканам у браме згуляла ўнічыю з тбіліскім «Дынама»

12 красавіка 2023, 21:10

У матчы восьмага туру чэмпіянату Грузіі батумскае «Дынама» дома згуляла ўнічыю з тбіліскім «Дынама» (2:2). Беларускі галкіпер гаспадароў Антон Чычкан правёў на полі ўвесь матч.

Каманда беларуса падчас першага тайма вяла ў ліку 2:0. Напрыканцы першага тайма батумскае «Дынама» засталося ў меншасці.

Пасля васьмі тураў абодва «Дынама» набралі па 20 балаў і размяшчаюцца на першым месцы.

Чычкан правёў 8 матчаў, прапусціў 9 мячоў, у адным матчы згуляў на нуль.

У мінулым сезоне брамнік выступаў за тбіліскае «Дынама», але не правёў ніводнай сустрэчы.