Усе навіны

Крышціяну Раналду – Рудзі Гарсіі: «Было прыемна з вамі працаваць»

13 красавіка 2023, 22:54

Капітан «Аль-Насра» Крышціяну Раналду адрэагаваў на звальненне галоўнага трэнера каманды Рудзі Гарсіі.

«Было прыемна з вамі працаваць. Жадаю ўсяго найлепшага ў будучыні», – напісаў партугалец у інстаграме, прымацаваўшы агульнае фота.

Гарсію звольнілі сёння, яго замяніў харват Дзінка Елічыч.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай сталі вынікі і атмасфера ў раздзявальні, а Раналду таксама нібы выказваў незадаволенасць.