Усе навіны

Памёр экс-гулец кіеўскага «Дынама» і зборнай Украіны Шкапенка

17 красавіка 2023, 11:11

Ва ўзросце 50 гадоў памёр экс-гулец кіеўскага «Дынама» і зборнай Украіны Павел Шкапенка, паведамляе «Бамбардзір».

Шкапенка адыграў за «Дынама» шэсць сезонаў. Шасціразовы чэмпіён Украіны, тройчы ўладальнік Кубка Украіны.

Былы паўабаронца правёў 10 матчаў за зборную Украіны. Таксама гуляў за ўкраінскія клубы «Металург» (Запарожжа), ЦСКА (Кіеў), расійскія «Уралан», «Тарпеда», «Шыннік», «Том» і «Кубань».

Пра прычыны смерці не паведамляецца. У Шкапенкі засталося дзве дачкі.