Усе навіны

Прайшло лёсаванне папярэдніх раундаў Кубка Беларусі-2023/24

19 красавіка 2023, 14:54

19 красавіка прайшло лёсаванне папярэдніх раундаў Кубка Беларусі-2023/24, у якіх згуляюць каманды з другой лігі і аматары. Усяго на гэтым этапе згуляюць 72 каманды.

Адзначым, што першыя тры стадыі турніру будуць праходзіць па рэгіянальным прынцыпе: прадстаўнікі шасці абласцей і Мінска выявяць 15 удзельнікаў 2-га раунда. Яны сустрэнуцца з 15 камандамі першай лігі.

Петрыкаўскі «Шахцёр» у Кубку Беларусі прымаць удзел не мае права. А прадстаўнік першай лігі, які будзе займаць 1-е месца ў табліцы на момант правядзення лёсавання другога раунда, стартуе адразу з 1/16 фіналу.

Мінскі дывізіён

1 папярэдні раунд

«Серабранка-Волат» – «БФСА-Дынама»

2 папярэдні раунд

«ФСК Энергетык» – «Серабранка-Волат»/«БФСА-Дынама»

«Ураджайная» – «Крумкачы»

«Юні-Мінск» – «Трактар»

БДУ – «Тарпеда»

Дывізіён Мінскай вобласці

1 папярэдні раунд

«Фалько» – «Кронан»

«Крупкі» – «Колас»

«ДзЮСШ-4 Маладзечна» – «Вілія»

Лёсаванне 2 папярэдняга раунда пройдзе пазней. «Клецк» атрымаў «шчаслівы білет» адразу ў 2-і папярэдні раунд, таксама з гэтага раунда стартуюць «Вікторыя», «Партызан», «Бабоўня», «Бярэзіна», «ФАЦ Адзінства», «Шанхай», «Старыя Дарогі».

Дывізіён Віцебскай вобласці

2 папярэдні раунд

«Полацак-2019» – «Газавік»

«Сянно» – «Ніва» Талочын

«Лепель» – «Міёры»

«Паставы ФСК» – «Гарадоцкія львы»

Дывізіён Гомельскай вобласці

2 папярэдні раунд

«Светлагорск» – ГОЛХУ

«ДзЮСШ-Іпуць» – «Вертыкаль»

А мазырскі МНПЗ і «Жлобін» пачнуць адразу з 1-га раунда Кубка Беларусі.

Дывізіён Гродзенскай вобласці

1 папярэдні раунд

«ФСК Астравец» – «Ліда»

«Смаргонь» – «ФСК Ашмяны»

Дывізіён Магілёўскай вобласці

1 папярэдні раунд

«Тарпеда» – «Зара»

«Ніва» – «Спартак»

«Тэхнолаг-БДУК», які не выступае ў другой лізе, і «Горкі» стартуюць з 2-га папярэдняга раунда.

Дывізіён Брэсцкай вобласці

1 папярэдні раунд

«Ляхавіцкі Волат» – ЦРФ

«Агра-Пелішча» – «Пружаны»

«Фармат» – «Мікашэвічы»

З 20-га папярэдняга раунда стартуюць «Стэнлес», «Атлант», «Івацэвічы», «Драгічын», «Крэчат», «Новая Прыпяць», «Лунінец», «Іванава», «Надзея».