Усе навіны

Хатні стадыён «Нёмана» стаў першым, дзе згулялі 50 матчаў Кубка Беларусі

21 красавіка, 10:11

У чацвер, 20 красавіка, «Нёман» згуляў унічыю з БАТЭ ў першым матчы 1/2 фіналу Кубка Беларусі (1:1).

Такім чынам, хатні стадыён «Нёмана» стаў першай беларускай арэнай, дзе на асноўным полі згулялі 50 кубкавых матчаў. Акрамя гэтага, 20 гульняў Кубка правялі на штучным полі стадыёна.

На другім месцы па колькасці згуляных кубкавых матчаў знаходзіцца мінскае «Дынама» – 49 гульняў, на трэцім – ОСК «Брэсцкі» – 44 гульні.