Усе навіны

Калачоў уваходзіць у топ-10 найлепшых асістэнтаў у гісторыі РПЛ

22 красавіка, 10:52
3

Былы гулец зборнай Беларусі Цімафей Калачоў уваходзіць у топ-10 асістэнтаў чэмпіянату Расіі за ўсю гісторыю (з 1992 года).

У расійскай прэм'ер-лізе Калачоў выступаў за «Крылы Саветаў» і «Растоў» з 2006 па 2019 год. У РПЛ беларус правёў 291 матч і аддаў 68 галявых перадач.

На дадзены момант Калачоў уваходзіць у трэнерскі штаб «Чайкі» з Д3 Расіі.