Усе навіны

УЕФА пачаў продаж квіткоў на фіналы еўракубкаў, цана на ЛЧ – ад 70 да 690 Еўра

22 красавіка, 19:43

УЕФА абвясціў пра старт продажаў квіткоў на фінал Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый.

Фінал Лігі Еўропы адбудзецца 31 мая на «Пушкаш арэне» ў Будапешце, кошт – ад 40 да 150 Еўра.

Фінал Лігі канферэнцый адбудзецца 7 чэрвеня на «Эдэн арэне» ў Празе, кошт – ад 25 да 125 еўра.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 10 чэрвеня на «Алімпійскім стадыёне Атацюрка» ў Стамбуле, кошт – ад 70 да 690 Еўра.