Усе навіны

Мікалай Януш: «Павінны больш асвятляць Д3 і Д2 у праграмах на ТБ. Людзі будуць разумець, што рана ці позна могуць прыехаць да іх, і будуць імкнуцца нешта зрабіць, каб не было табло на цаглінках»

25 красавіка, 13:39
1

Галоўны трэнер «Партызана» Мікалай Януш падзяліўся меркаваннем пра тое, што першай і другой лігам не хапае асвятлення ў прэсе.

«На самой справе, мы павінны больш асвятляць другую, першую лігу ў праграмах, яна павінна быць не гэтая 7-хвілінная, якую вы там у агульным блоку Ясна ТБ, як я разумею, 20-хвілінная і 7 хвілін. Яна павінна быць нейкая асобная праграма, што вы там узялі другую лігу, першую.

Пра вышэйшую лігу зараз гавораць усе. Куды ні зайдзі, тамака дзесьці ў тэлеграме, у YouTube усё пра яе кажуць.

Вось мы гуляем у першынстве вобласці, ездзім не па вельмі добрых стадыёнах, шчыра сказаць. Ну, усё роўна. Людзі будуць разумець, што рана ці позна гэтая праграма можа прыехаць да іх. І тады яны будуць імкнуцца да гэтага, каб нешта зрабіць лепш, каб не было табло гэтага на цаглінках», – сказаў Януш.