Усе навіны

Дулуб пра словы Лукашэнкі, што ён футбаліст: «Абсалютнае абясцэньванне прафесіі. Гэта ж не проста, што сёння я футбаліст, заўтра хакеіст, паслязаўтра лыжнік»

Беларускі трэнер Алег Дулуб у інтэрв'ю для YouTube-канала «жыццё-маліна» пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён футбаліст.

– Як вы рэагуеце, калі Лукашэнка кажа, што ён прафесійны футбаліст?

– Нічога, акрамя ўсмешкі, таму што гэта чалавек, які не ўяўляе, што гэта такое. Каб прафесійным футбалістам стаць, трэба быць адным з тысячы, і тое, калі табе павязе. Для мяне гэтыя словы – абсалютнае абясцэньванне [прафесіі], таму што гэта каласальная праца. Гэта ж не проста, што сёння я футбаліст, заўтра хакеіст, паслязаўтра лыжнік, – сказаў Дулуб.