Усе навіны

Холанд пабіў рэкорд АПЛ па колькасці галоў за сезон – 35

3 траўня, 23:40

У матчы з «Вест Хэмам» нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд забіў свой 35-ы гол у сезоне АПЛ, усталяваўшы новы рэкорд.

22-гадовы нарвежац перасягнуў паказчык Эндру Коўла і Алана Шырэра – абодва забівалі па 34, калі ў дывізіёне было 22 каманды.

У фармаце з 38 матчамі рэкорд належаў Махамеду Салаху (32).

Холанду спатрэбіўся 31 матч. У бягучым сезоне ён вызначыўся 51 мячом ва ўсіх турнірах.