Усе навіны

Улады Саудаўскай Аравіі хочуць, каб у кожным з чатырох найбуйнейшых клубаў краіны гуляла зорка

4 траўня, 08:45

Улады Саудаўскай Арабіі імкнуцца запрасіць у чатыры найбуйнейшыя клубы краіны зорак футбола для павышэння ўзроўню і пазнавальнасці чэмпіянату, паведамляе Foot Mercato.

Для рэалізацыі гэтай ідэі нават быў наняты былы генеральны дырэктар «Манчэстэр Сіці» Гары Кук. Гаворка ідзе пра «Аль-Наср», дзе ўжо гуляе Крышціяну Раналду, «Аль-Хілаль», «Аль-Ітыхад» і «Аль-Ахлі».

«Аль-Хілаль» марыць пра падпісанне Ліянэля Месі, і ў клуба ёсць дастаткова фінансавых аргументаў, каб пераканаць 35-гадовага аргентынца.

«Аль-Ахлі» марыць пра Луку Модрыча, нават нягледзячы на тое, што харват схіляецца да падаўжэння кантракту з «Рэалам».

«Аль-Ітыхад» хоча падпісаць Карыма Бензема, француз нават паспеў пагутарыць з віцэ-прэзідэнтам клуба, ветліва адхіліўшы яго прапанову.