Чэпа пра «Шахцёр»: «На маёй памяці кіраўнікі розных клубаў вазілі грошы, стымулявалі калектывы. «Дынама» Брэст вазіла, і БАТЭ, і «Дынама» Мiнск. Усe ў АБФФ выдатна пра гэта ведалі»
Экс-кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Андрэй Чэпа ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» падзялілася меркаваннем наконт сітуацыі з «Шахцёрам».
Нагадаем, што «Шахцёр» падазраецца ў стымуляванні трэціх клубаў чэмпіяната Беларусі. Пад падазрэннем аказаліся пяць матчаў мінулага сезона. Таксама пад падазрэнне патрапіў «Энергетык-БДУ».
– За сітуацыяй з «Шахцёрам», калі шчыра, сачу з усмешкай. У параўнанні з тым, што рабілася раней у нашым чэмпіянаце, якія раней былі разбору, сітуацыя з «Шахцёрам» – проста дзіцячы сад.
І што трэба пераглядаць вынікі ранейшых чэмпіянатаў? У кожным сезоне рабілася нешта падобнае, а то і больш моцнае.
На маёй памяці кіраўнікі розных клубаў вазілі грошы, стымулявалі калектывы. Брэсцкае «Дынама» вазіла, і БАТЭ, і мінскае «Дынама». І нікога гэта не шакавала, усе ў АБФФ выдатна пра гэта ведалі.
І тое, што «Шахцёр» стымуляваў, упэўнены, таксама ўсе былі дасведчаныя. Чаму зараз вырашылі ўзяцца за клуб, пакараць яго так дэманстратыўна, нават не ведаю, з чым гэта звязана.
– Нават здагадак няма?
– Не, здагадкі маюцца. Напрыклад, каб расчысціць шлях да чэмпіёнства адной камандзе. Хаця, можа, і не гэта самае галоўнае. Магчыма, Галаваты камусьці перайшоў дарогу, насаліў. Але ўсё роўна шмат пытанняў, чаму менавіта зараз вырашылі разабрацца з «Шахцёрам».
Да таго ж трэба разумець, што расследаваннем такіх спраў займаецца не федэрацыя, а Следчы камітэт [Лукашэнкi], ГУБАЗіК. Калі я працаваў у АБФФ, па справе пра дамоўныя матчы супрацоўнічаў менавіта з гэтымі структурамі. Думаю, з часам нічога не змянілася – [лукашэнкаўскія] СК і ГУБАЗіК займаюцца справамі «Шахцёра». Але чаму менавіта цяпер, – сказаў Чэпа.




