Усе навіны

Эмеры хоча падпісаць у «Астан Вілу» Цірні, «Ньюкасл» і «Ман Сіці» таксама прэтэндуюць на фулбэка

6 траўня, 17:03

Галоўны трэнер «Астан Вілы» Унаі Эмеры зацікаўлены ў трансферы левага абаронцы «Арсенала» Кірана Цірні, паведамляе The Telegraph.

Шатландзец страціў месца ў стартавым складзе каманды і гатовы сысці. На яго таксама прэтэндуюць «Ньюкасл» і «Манчэстэр Сіці».

Па папярэдніх дадзеных «Арсенал» ацэньвае 25-гадовага футбаліста ў 30 мільёнаў еўра. Ён выступае за лонданцаў з 2019 года, тады яго набылі ў «Сэлтыка» за 27 мільёнаў.

У бягучым сезоне на рахунку Тырні гол і 2 асісты ў 32 матчах.