Усе навіны

Месі – фаварыт на «Залаты мяч» у рэйтынгу Goal, у топ-5 – Холанд, Мбапэ, Вінісіус і Бензема

8 траўня, 15:37

Выданне Goal апублікавала абноўлены рэйтынг галоўных фаварытаў на атрыманне «Залатога мяча-2023».

На першым месцы ў рэйтынгу застаўся Ліянэль Месі («ПСЖ»), топ-6 таксама нязменны.

Поўны спіс:

1. Ліянэль Месі («ПСЖ»);

2. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці»);

3. Кіліян Мбапэ («ПСЖ»);

4. Вінісіус Жуніёр («Рэал»);

5. Карым Бензема («Рэал»);

6. Віктар Асімхен («Напалі»);

7. Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці»);

8. Хвіча Кварацхелія («Напалі»);

9. Роберт Левандоўскі («Барселона»);

10. Маркус Рэшфард («Манчэстэр Юнайтэд»).

Па-за топ-10 засталіся Радрыга («Рэал»), Хуліян Альварэс («Манчэстэр Сіці»), Букаё Сака («Арсенал»), Бруну Фернандэш («Манчэстэр Юнайтэд») і Рафаэл Леау («Мілан»).