Усе навіны

«Ньюкасл» адмовіўся ад ідэі трансферу Мусы Дыябі і зараз сочыць за Ніка Уільямсам

9 траўня, 12:20

«Ньюкасл» страціў свой інтарэс да вінгера «Байера» Мусы Дыябі, паведамляе Daily Mail.

Па даных крыніцы, клуб сфакусаваўся на іншым гульцу для ўзмацнення атакі – гаворка ідзе пра 20-гадовага Ніка Ўільямса з «Атлетыка», якім цікавяцца «Астан Віла» і «Арсенал».

Таксама ў шорт-лісце «Ньюкасла» знаходзяцца Джэймс Мэдысан («Лестэр»), Мэйсан Маунт («Чэлсі»), Дэклан Райс («Уэст Хэм») і Кіран Цірні («Арсенал»).

Дыябі можа падпісаць «ПСЖ», які летам будзе шукаць замену для Ліянэля Месі.