Усе навіны

Саудаўцы хочуць, каб Месі, Альба, Бускетс, Вераці, Парэдэс, Ды Марыя і Рамас выступалі за тры розныя клубы з Эр-Рыяда

9 траўня, 17:17
1

Саудаўская Аравія пашырае свой план па запрашэнні нападаючага «ПСЖ» Ліянеля Месі, паведамляе OneFootball са спасылкай на L’Equipe.

Акрамя запрашэння Жордзі Альбы і Серджы Бускетса з «Барселоны», а таксама Марка Вераці з «ПСЖ», саудыты плануюць падпісаць яшчэ і абаронцу «ПСЖ» Серхіа Рамаса, а таксама прадстаўнікоў «Ювентуса» – Леандра Парэдэса і Анхеля Ды Марыю.

План складаецца ў тым, што ўсе яны будуць выступаць за тры розных клуба з Эр-Рыяду – «Аль-Наср», «Аль-Хіляль» і «Аль-Шабаб». За першы з трох гуляе Крышціяну Раналду, Месі звязваюць з другім.

Месі прапанавалі кантракт на суму 500-600 млн. еўра на 2 гады з опцыяй падаўжэння. Ліянель яшчэ не прыняў рашэнне, ён чакае магчымага запрашэння «Барселоны». Але жонка аргенцінца Антанэлі не жадае пераязджаць у Саудаўскую Аравію.

Была інфармацыя, што пераход Месі ў Саудаўскую Аравію – вырашаная справа.