Усе навіны

Аліўе Жыру: «Мне 37, але матывацыя ў мяне як у маладога. У мяне ёсць магчымасць выйграць ЛЧ»

9 траўня, 19:37

Форвард «Мілана» Аліўе Жыру падзяліўся чаканнямі ад заўтрашняга першага паўфінальнага матча Лігі чэмпіёнаў супраць «Інтэра».

«Дэрбі – гэта заўсёды асаблівы матч. Я вельмі ганаруся гэтай камандай «Мілана». Мы спадзяемся заўтра зрабіць што-небудзь вялікае. Мы ведаем, што мы можам рабіць вялікія рэчы дзякуючы нашым якасцям, але ўсе мы павінны быць зараджаны энергіяй на 110%. Я заўсёды стараюся быць станоўчым і падбадзёрваць сваіх партнёраў.

Сёння я матываваны больш, чым калі-небудзь. Для мяне гэта выдатная магчымасць выйграць Лігу чэмпіёнаў. Мне 37 гадоў, але ў мяне тая ж матывацыя, што і ў маладога хлопца», – сказаў Жыру.