Усе навіны

Трэнер акадэміі мінскага «Дынама» Сабалеўскі: «Давесці гульцоў хаця б да вышэйшай лігі – самая вялікая праблема. Губляецца вельмі шмат дзяцей»

10 траўня, 09:21

Трэнер акадэміі мінскага «Дынама» Аляксандр Сабалеўскі расказаў аб праблемах у дзіцячым футболе.

– Кадры вырашаюць усё: ёсць кадры добрыя, ёсць розныя кадры. Як у прэсе там шмат хто піша, [што] у нас трэнеры слабыя і ўсё астатняе. Я ў корані – працэнтаў на 50 – не згодны. Ёсць вельмі добрыя маладыя трэнеры, дасведчаныя трэнеры.

Самая вялікая праблема ў нас – гэта давесці гульцоў хаця б там да вышэйшай лігі. Вось тут губляецца вельмі шмат дзяцей. Вось у мяне, дапусцім, 2004 год быў, добрыя дзеці, прызёры кожны год былі – усё, чэмпіёны. Вось з іх дайшло тры чалавекі.

– А што адбываецца ў нейкі момант? Яны кажуць хопіць?

– Ёсць і такія, таму што зараз зарплаты не такія ў футбалістаў, якія раней былі. Таму, калі ў іх ёсць варыянты нейкія зарабіць грошы, у той жа IT-сферы ці недзе яшчэ… Нават вось адзін сказаў: «Аляксандр Мікалаевіч, я бармэнам больш зарабляю ў два разы. Навошта мне футбол? Гуляю ў аматарскай лізе, плюс, бармэнам зарабляю. Вось і ўсё» – сказаў Сабалеўскі.