Усе навіны

Украіна ўвяла санкцыі супраць «БелАЗа», які з'яўляецца спонсарам і партнёрам ФК «Тарпеда-БелАЗ», а таксама федэрацый гандбола і плавання

12 траўня, 22:05

Указам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага 12 траўня былі накладзеныя санкцыі на 200 абаронных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі тэрмінам на 10 гадоў.

У спісе сярод 18 беларускіх прадпрыемстваў знаходзіцца ААТ «БелАЗ», якое з“яўляецца спонсарам і партнёрам футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ», Беларускай федэрацыі гандбола і Беларускай федэрацыі плавання. Таксама туды патрапіла ААТ «Гомсельмаш», якое мае ўласную СДЮШАР.

Адзначаныя санкцыямі прадпрыемствы патрапілі пад наступныя абмежаванні: блакіроўка актываў, поўнае спыненне гандлёвых аперацый, спыненне транзіту прадукцыі прадпрыемстваў праз тэрыторыю Украіны, спыненне выканання фінансавых абавязацельстваў перад гэтымі прадпрыемствамі і г. д.

15 красавіка санкцыі тэрмінам на 50 гадоў былі ўведзеныя супраць скакуна ў вышыню Максіма Недасекава, а таксама міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Кавальчука.

29 студзеня пад украінскія санкцыі таксама папалі такія прадпрыемствы, як «Беларуськалій» (спонсар ФК, ХК і ВК «Шахцёр», ХК «Дынама» Мінск, ФХБ і Беларускай федэрацыі біятлона), БЧ (партнёр БК «Мінск» і Беларускай федэрацыі гандбола) і «Белгазпрамбанк» (партнёр ГК «Мяшкоў Брэст» з 2009 г.).