Усе навіны

Аўтагол Рудзянка ў матчы «Дынама» Брэст – «Нёман» стаў самым хуткім для варатароў у гісторыі ЧБ

13 траўня, 10:32

«Дынама» Брэст саступіў «Нёману» (1:3) у матчы 7-га тура вышэйшай лігі.

Лік у матчы адкрылі брэстчане на 4-й хвіліне. Абаронца «Нёмана» Юры Панця няўдала паспрабаваў вынесці мяч, трапіўшы ва ўласнага варатара Канстанціна Рудзянка. І ад брамніка «Нёмана» мяч заляцеў у вароты.

Такім чынам, Рудзянок узначаліў спіс галкіпераў у гісторыі чэмпіянату, якія забівалі гэтак рана. Брамнік «Нёмана» вызначыўся на 189-й секундзе матчы. Яго бліжэйшы праследавальнік Барыс Панкратаў у 2021 годзе ў матчы на той момант яго «Іслачы» і салігорскага «Шахцёра» забіў у свае на 206-й секундзе.

Адзначым, што Рудзянок таксама стаў 15-м варатаром у гісторыі вышэйшай лігі, які здзейсніў аўтагол.