Усе навіны

«Тарпеда» Юзапчука вылецела з РПЛ

13 траўня, 21:26

«Тарпеда» беларускага паўабаронцы Рамана Юзапчука вылецела з РПЛ пасля буйнай паразы ЦСКА (0:3). Наступны сезон клуб правядзе ў расійскім Д2.

«Тарпеда» займае 16-е месца, набраўшы 13 ачкоў пасля 27 матчаў. За тры туры да канца чэмпіянату «аўтазаводцы» адстаюць ад зоны стыкавых матчаў на 10 ачкоў.

«Тарпеда» выйшла ў РПЛ па выніках мінулага сезону. Да гэтага клуб не выступаў у вышэйшай расійскай лізе з 2015 года.