Усе навіны

Дзмітрый Камароўскі: «Спартыўная частка «Іслачы» не задумваецца пра еўракубкі больш, чым на 10 секунд»

15 траўня, 21:48

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі выказаўся пра магчымы ўдзел «ваўкоў» у еўракубках.

– Пакуль што не правераная інфармацыя. УЕФА яшчэ не дало ніякай ліцэнзіі. Таму спартыўная частка клуба пра гэта не задумваецца больш, чым на 10 секунд. Мы пра гэта ведаем. Ведае адміністрацыя, кіраўніцтва. Тыя каму трэба, яны займаюцца гэтым пытаннем, – сказаў Камароўскі.