Усе навіны

Экс-абаронца «Шахцёра» Анціч: «БАТЭ ў РПЛ гуляў бы вельмі дрэнна. Расiйскі футбол мацнейшы за беларускі на тры-чатыры галавы»

15 траўня, 22:05
7

Экс-гулец салігорскага «Шахцёра», а цяпер падмаскоўных «Хімак» Нікола Анціч выказаўся пра змену чэмпіянатаў і пра ўзровень беларускага футбола.

– Мой пераход у «Хімкі» ў Сербіі ўспрынялі нармальна. Я ведаю, што ў Еўропе крытыкуюць Расію, але пра палітыку не буду казаць, я – футбаліст. Мой пераезд сюды – крок наперад у маёй кар'еры, таму што ў Беларусі ўвялі столь заробкаў, і ўзровень футбола ўпаў.

Расійскі футбол нашмат мацнейшы за беларускі – на тры-чатыры галавы. БАТЭ ў РПЛ гуляў бы вельмі дрэнна, не лічыўся б топ-камандай, – адзначыў Анціч.

Паказаць яшчэ 7