Усе навіны

«Тотэнхэм» правёў перамовы са спартыўным дырэктарам «Ромы» Цьягу Пінту

16 траўня, 15:16
1

Цьягу Пінту можа стаць пераемнікам Фабіа Парацічы ў ролі спартыўнага дырэктара «Тотэнхэма».

Бакі ўжо правялі перамо. Нагадаем, папярэдні спартовы дырэктар «Тотэнхэма» Фабіа Парацічы быў дыскваліфікаваны на 30 месяцаў за дачыненне да фінансавых махінацый у падчас працы ў «Ювентусе».

Паводле інфармацыі inews, акрамя «Тотэнхэма», «Ліверпуль» і «Вест Хэм» таксама зацікаўлены ў паслугах Пінту.

Раней 38-гадовы партугальскі спецыяліст працаваў у «Бенфіцы». Яго дзейны кантракт з «Ромай» разлічаны да канца наступнага сезона.