Усе навіны

Урад Саудаўскай Аравіі склаў спіс з 20 гульцоў, якіх збіраюцца запрасіць у мясцовы чэмпіянат

17 траўня, 21:05

Ва ўрада Саудаўскай Аравіі ёсць спіс з 20 футбалістаў, якіх збіраюцца запрасіць гуляць за мясцовыя клубы, паведамляе Бэн Джэйкабс.

У яго ўваходзяць вінгер «Баварыі» Садзьё Мане і нападаючы «Ліверпуля» Раберта Фірміна.

Раней паведамлялася, што ўлады краіны кантралююць працэс запрашэння Месі ў «Аль-Хілаль». Яны хочуць, каб Ліянэль дапамог краіне атрымаць права на правядзенне ЧС-2030.