Усе навіны

Агент Ледзянеў: «У РПЛ ёсць цікавасць да Грачыхі, Канцавога і Нячаева. БАТЭ гатовы размаўляць пра трансферы пасля еўракубкаў»

18 траўня, 17:32
3

Футбольны агент Віталь Ледзянеў распавёў, што футбалісты БАТЭ Арцём Канцавы і Дзяніс Граччыха, а таксама фігурант «чорнага спісу» «мінспорту» Даніла Нячаеў прыцягнулі ўвагу расійскіх клубаў.

– Канцавы і Грачыха з БАТЭ, таксама Нячаеў, – магу сказаць, што па кожным ёсць цікавасць з Расіі.

Не скажу, што цікавасць зараз прадметная, але казаць пра нешта канкрэтнае можна будзе пасля таго, як БАТЭ паўдзельнічае ў еўрапейскіх спаборніцтвах. Толькі пасля гэтага клуб будзе гатовы размаўляць пра трансферы, – сказаў Ледзянеў.

У гэтым сезоне Грачыха правёў пяць матчаў, дзейснымі баламі не вызначыўся. Канцавы ў шасці сустрэчах вышэйшай лігі забіў адзін мяч і аддаў адну галявую перадачу.

Нячаеў не бярэ ўдзел у афіцыйных гульнях. Футбаліст знаходзіцца ў «чорным спісе» «мінспорту».

Нагадаем, БАТЭ, хутчэй за ўсё, выступіць у гэтым сезоне ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.