Усе навіны

Хулен Лапетэгі: «Севілья» і ЛЕ – падобна на тое, што адбываецца з «Рэалам» і ЛЧ»

18 траўня, 18:16

Галоўны трэнер «Вулверхэмптана» Хулен Лапетэгі падзяліўся думкамі пра «Севілью», у якой працаваў з 2019 да 2022 года.

«У момант, калі «Севілья» адчувае магчымасць выйграць трафей – няма нікога мацней гэтай каманды.

Паміж камандай, клубам, фанамі генеруецца энергія, супраць якой вельмі цяжка змагацца. Тады можна сказаць толькі: вам прыйдзецца забіць нас, каб перамагчы.

Ніхто так не хацеў той перамогі ў ЛЕ (гаворка ідзе пра сезон 2019/20), як мы. Гэта падобна на тое, што адбываецца з «Рэалам» і Лігай чэмпіёнаў. Яны проста лічаць, што здольныя яе выйграць. Ты не ведаеш як, але табе абыякава супернікаў, асабліва пасля чвэрцьфіналу.

Гэта ў самой «Севільі». Усё роўна, хто трэніруе каманду, якія гульцы – вы проста абавязаны выйграць», – сказаў Лапетэгі.

«Севілья» прыме «Ювентус» у другім матчы паўфіналу ЛЕ, пачатак – 22.00. У першай гульні была нічыя 1:1.