Усе навіны

Калі «Ньюкасл» пераможа «Лестэр» ці «Чэлсі», то ўпершыню за 20 гадоў гарантуе сабе месца ў ЛЧ

19 траўня, 15:37

«Ньюкасл» разграміў «Брайтан» (4:1) у перанесеным матчы 25-га тура АПЛ.

За два туры да завяршэння сезона ў каманды Эдзі Хау 69 ачкоў, што адпавядае трэцяму месцу ў турнірнай табліцы.

Каб гарантаваць сабе месца ў топ-4 АПЛ і выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, «сарокам» трэба набраць 3 ачкі ў астатніх двух матчах. З 72 баламі ў актыве «Ньюкасл» стане недасяжным для пятага «Ліверпуля».

У двух заключных матчах «Ньюкасл» будзе прымаць «Лестэр» і адправіцца ў госці да «Чэлсі».

У апошні раз «Ньюкасл» гуляў у ЛЧ у сезоне 2002/03.