Усе навіны

«Ювентусу» і сямі дырэктарам клуба прад’яўлены абвінавачанні ў махінацыях з заробкамі

20 траўня, 11:57

Італьянская федэрацыя футбола (FIGC) вылучыла «Ювентусу», а таксама сямі былым і цяперашнім дырэктарам клуба абвінавачання ў меркаваным выкарыстанні імі махінацый з заробкамі, інфармуе La Gazzetta dello Sport.

Паведамляецца, што ў спісе абвінавачаных дырэктараў выступаюць Андрэа Аньелі, Павел Нядвед, Фабіа Парацічы, Федэрыка Чэрубіні, Джавані Манна, Паола Морганці і Стэфана Брагін. Усе сямёра будуць бараніцца ў судзе, які пройдзе ў чэрвені. Яны абвінавачваюцца ў парушэнні спартовай справядлівасці, з-за чаго таксама пацярпеў і клуб. «Ювентусу» пагражае шэраг пакаранняў, у тым ліку папярэджанне, штраф, штраф з папярэджаннем і зняцце ачкоў.

Турынцы, якія пайшлі на супрацоўніцтва са следствам, спадзяваліся толькі на атрыманне штрафу, але пракурор FIGC Джузэпэ Чыне запатрабуе адлічэння ачкоў.

Пакуль невядома які від пакарання будзе ўжыты да турынцаў. Гэта стане зразумела ў панядзелак, 22 траўня, калі «Ювентус» атрымае штраф па іншай справе, звязанай з фінансамі, якія будуць прымяняцца да сезону-2022/2023.