Усе навіны

Альшэўскі пасля 1:1 з «Іслаччу»: «Калі адна перадача, другая – мы атрымліваем гол, то, блін, мы рэальна фiгнёй займаемся»

20 траўня, 22:45

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падзяліўся думкай аб матчы з «Іслаччу» (1:1).

– Наколькі паўплывала на вашу гульню рашэнне суперніка згуляць у 4 абаронцы?

– Ніяк. Пытанні вырашалі не з пункта гледжання тактыкі, стратэгіі, а эпізоды гульні. Адкрыта, некаторыя эпізоды мы проста правалілі.

Калі ў пачатку гульні, мы паволі ўсё выбудоўвалі, то ў канцоўцы дзве проста дурныя памылкі. Далі стварыць суперніку два моманты.

У другім тайме, як сказаў, замены не ўзмацнілі. Грамыка пасля сутыкнення папрасіў замену і Мартынаў. Прыйшлося рабіць вымушаныя.

Па сутнасці, Французаў узмацніў гульню. Астатнія – не.

– Гол у канцоўцы – псіхалогія або забыліся пра ўстаноўку?

– Ды якая тут устаноўка! Ляціць перадача пасля аўта. Адзін гулец павінен перашкодзіць зрабіць падачу. Другі – у сваёй зоне кантраляваць гульню. Туды прыляцеў мяч. Супернік выйграў адзінаборства ці што – не скажу дакладна – і нанёс удар, па сутнасці, бесперашкодна. Пра што тут можна казаць? Калі адна перадача, другая мы атрымліваем гол, то, блін, мы рэальна фiгнёй займаемся. Па-іншаму не назваць, – сказаў Альшэўскі.