Усе навіны

Хасэп Гвардыёла: «Каб лічыцца аднымі з 10 найвялікшых, мы павінны выйграць ЛЧ»

21 траўня, 22:45

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Хасэп Гвардыёла пракаментаваў перамогу ў АПЛ.

«Мы ведаем, што зрабілі нешта выключнае. Каб лічыцца аднымі з 10 найвялікшых, мы павінны выйграць Лігу чэмпіёнаў.

5 чэмпіёнстваў з 6 – гэта нешта экстраардынарнае. Усе ведаюць гэта, усе клубы», - сказаў Гвардыёла.

У «гараджан» застаецца шанец аформіць трэб у бягучым сезоне – у фінале ЛЧ каманда будзе супрацьстаяць «Інтэру», а ў фінале Кубка Англіі «Манчэстэр Юнайтэд».