Усе навіны

На дамашнім матчы «Іслачы» другі раз у сезоне-2023 зафіксавалі 653 гледача

21 траўня, 22:27

У 9-м туры чэмпіянату Беларусі «Іслач» дома згуляла ўнічыю з БАТЭ – 1:1. На гэтым матчы ў Маладзечне прысутнічалі 653 гледача.

Адзначым, што гэта ўжо другі хатні матч «ваўкоў», на якім збіраецца 653 чалавекі.

Першы прайшоў на стадыёне ФК «Мінск» 14 красавіка. Тады «Іслач» абыграла «Белшыну» з лікам 2:0.