Усе навіны

Фрэнкі Дэ Ёнг: «МЮ» і «Барса» вялі перамовы наконт мяне, хаця я хацеў застацца»

22 траўня, 10:56

Паўабаронца «Барселоны» Фрэнкі дэ Ёнг пацвердзіў, што летам мінулага года клуб спрабаваў прадаць яго ў «Манчэстэр Юнайтэд».

«Клуб быў у складанай сітуацыі, я мог быць прададзены за вялікую суму, але я не хацеў з’яжджаць і ў выніку застаўся.

«Манчэстэр Юнайтэд» вёў перамовы з «Барсай», хаця я хацеў застацца.

Я хачу быць у гэтым клубе столькі, колькі змагу», — сказаў дэ Ёнг у інтэрв’ю NOS.