Усе навіны

З «Ювентуса» знялі 10 ачкоў у Серыі А

22 траўня, 21:40
1

З «Ювентуса» зноў знялі ачкі ў Серыі А – на гэты раз клуб атрымаў мінус 10 пунктаў у турнірнай табліцы.

Гэта адбылося па выніках слухання Федэральнага апеляцыйнага суда, які не задаволіў пазоў турынцаў і вярнуў санкцыі.

Справа тычыцца фінансавых махінацый і парушэнняў правіл прыросту капіталу клуба.

Цяпер «Юве» ў другі раз пасля штрафу апусціўся ўніз у турнірнай табліцы – каманда займае 7-ю пазіцыю з 59 ачкамі, да зоны Лігі чэмпіёнаў – 7 пунктаў і матч у запасе.