Усе навіны

«Барселона» ацэньвае Кундэ ў 80 млн еўра

23 траўня, 20:55

Сёння з'явіліся чуткі, што абаронца «Барселоны» Жуль Кундэ хоча сысці з клуба, бо яго не задавальняе роля ў камандзе – ён некамфортна адчувае сябе на флангу.

Паводле інфармацыі Тоні Хуанмарці, «Барса» будзе прасіць за гульца 80 мільёнаў еўра. Цяпер цэнтральнага абаронцы шукае «Баварыя». Томас Тухель, галоўны трэнер мюнхенцаў, хацеў падпісаць Кундэ яшчэ ў часы працы ў «Чэлсі», каб выкарыстоўваць француза на флангу абароны.

Жуль праводзіць свой першы сезон у «Барселоне». У рамках бягучай кампаніі ён пра 38 матчаў ва ўсіх турнірах.