Усе навіны

Нявыхад «Чэлсі» у ЛЧ ускладняе трансфер Асімхена

24 траўня, 08:52

«Чэлсі» працягвае настойваць на куплі цэнтральнага нападаючага «Напалі» Віктара Асімхена, паведамляе Marca са спасылкай на Sky Sports.

Зрэшты, на шляхі да гэтага трансферу ёсць перашкоды. Па-першае, яго ўскладняе нетрапленне «Чэлсі» ў наступны розыгрыш Лігі чэмпіёнаў, а таксама сума, якую «Напалі» патрабуе за нігерыйца – 150 мільёнаў еўра. Акрамя таго, лонданцам неабходна знізіць зарплатную ведамасць.

Нядаўна была інфармацыя, што будучы галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэтына хоча падпісаць Асімхена. На форварда «Напалі» таксама прэтэндуюць «ПСЖ», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Баварыя».