Усе навіны

БАТЭ другі тур запар упускае перамогу пасля прапушчанага мяча на 90+4-й хвіліне

24 траўня, 22:19

Сёння, 24 мая, БАТЭ згуляў унічыю са «Славіяй» (1:1) у 10-м туры чэмпіянату Беларусі.

Лік на 27-й хвіліне адкрыў паўабаронца барысаўчан Валерый Грамыка, які вызначыўся ў другім туры запар. На 90+4-й нападаючы «Славіі» Андрэй Панюкоў аднавіў раўнавагу, забіўшы свой першы мяч за каманду з Мазыра.

У мінулым туры БАТЭ таксама ўпусціў перамогу на 90+4 хвіліне ў матчы супраць «Іслачы».

Падапечныя Кірыла Альшэўскага пасля 10 згуляных матчаў займаюць 4-е месца і маюць у актыве 16 балаў. «Славія» ідзе следам з 14 ачкамі.