Усе навіны

Бастоні і Чалханаглу падпішуць новыя кантракты з «Інтэрам»

25 траўня, 09:05

Неўзабаве «Інтэр» падоўжыць кантракты з двума ключавымі гульцамі каманды.

Як паведамляе Фабрыцыо Рамана, новыя пагадненні будуць заключаны з паўабаронцам Хаканам Чалханаглу і цэнтральным абаронцам Алесандра Бастоні. Кантракт з першым будзе працягнуты да чэрвеня 2027 года, з другім – да чэрвеня 2028-га. Адзначаецца, што заробак Бастоні складзе 5 млн еўра за год.

Учора «Інтэр» выйграў Кубак Італіі, з лікам 2:1 адолеўшы «Фіярэнціну». Чалханаглу і Бастоні гулялі з першых хвілін.