Усе навіны

Жазэ Маўрынью: «Выйсці ў ЛЧ з 7 млн на трансферы – гэта нават не цуд, а Ісус, які паехаў у Рым і пайшоў гуляць па Ватыкане»

25 траўня, 10:49

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью падзяліўся думкамі пра шанцы каманды на трапленне ў наступны сезон Лігі чэмпіёнаў праз Серыю А.

«Я ніколі не казаў пра мэту патрапіць у Лігу чэмпіёнаў, я заўсёды імкнуся быць сумленным. Я не люблю прадаваць дым. Ёсць трэнеры, гульцы, клубы, якія гуляюць толькі адзін еўрапейскі фінал у жыцці і ім пашанцавала. Уявіце, што мы згуляем два фіналы запар.

Для мяне гэта выдатны сезон, бо ён у любым выпадку стане гістарычным. Але я хачу згуляць гэты фінал у Будапешце. Пінту казаў пра Лігу чэмпіёнаў? Гэта яго праблемы. Пінту – дырэктар, я – трэнер. Мы вельмі добрыя сябры, але ў нас могуць быць розныя меркаванні.

Мы здольныя рабіць гісторыю, і мы хочам зрабіць гэта зноў. Але выйсці ў Лігу чэмпіёнаў з 7 млн на трансферы – гэта не гісторыя, гэта нават не цуд, а Ісус Хрыстос, які паехаў у Рым і пайшоў гуляць па Ватыкане», – сказаў Маўрынью.

За два туры да канца сезона «Рома» займае шостае месца ў Серыі А, адстаючы ад зоны Лігі чэмпіёнаў на чатыры ачкі. Рымляне таксама могуць патрапіць у ЛЧ у выпадку перамогі над «Севільяй» у фінале Лігі Еўропы, які адбудзецца 31 траўня ў Будапешце.