Беларускі журналіст Івашкевіч: «Шорац, пачуўшы вынікі расследавання па будаўніцтве «Дынама», пачаў уцякаць ад тэлекамеры»
Беларускі журналіст Станіслаў Івашкевіч успомніў, як былы глава выканкама Лукашенкі па Мінску Андрэй Шорац рэагаваў на вынікі расследавання па будаўніцтве стадыёна «Дынама».
«Часам наша праца – вясёлая і нават сэксі. Асабліва, калі мы прад’яўляем чыноўнікам вынікі расследаванняў аб карупцыі. Яны губляюцца, адчуваюць сябе ўразлівымі і пад ударам.
Напрыклад, у ліпені 2020 года мы з Вольгай Ратміравай, кіраўніцай нашага аддзелу расследаванняў, прад’явілі за рэканструкцыю стадыёна «Дынама» (якая каштавала як шэсць аналагічных еўрапейскіх стадыёнаў) Андрэю Шорцу. Чыноўнік, пачуўшы вынікі расследавання, падняўся з крэсла, нібы жадаючы даць каментар, а потым пачаў уцякаць ад тэлекамеры. Аднак такі эфект ад праведзенага расследавання – вяршыня айсбергу, за якім хаваецца доўгая і марудная праца», – сказаў Івашкевіч.