Усе навіны

Хадасевіч пра сваю крытыку «Дынама»:«Я ніколі не казаў, што гэты клуб павінен знікнуць. Я казаў пра чысціню футбола»

25 траўня, 23:12
6

Мікалай Хадасевіч пракаментаваў сваю крытыку мінскага «Дынама», а таксама распавёў яе прычыны.

Ёсць яшчэ момант, калі мінскае «Дынама» апынулася на першым месцы, мінскае «Дынама», якое так ці інакш акружана арэолам, недатыкальнасці, ці таго, што адбываецца з іншымі камандамі там і гэтак далей, а мы людзі спакойныя, мы, вядома, можам нешта дадумаць, можам дагаварыць. Я ніколі не сцвярджаў, што мінскаму «Дынама» на футбольным полі дапамагаюць, дастаткова ўсяго ланцужка абставінаў, якія склаліся зверху, каб напэўна на мінскае «Дынама» коса пазіраць, як мінімум. Але аказалася шмат заўзятараў, якія, напэўна, вярнуліся, дзесьці ў каментарах пісалі, на стадыён з фан-сектара, якія за мінскае «Дынама» заўзеюць цяпер, аказалася шмат у каментарах таксама прыхільнікаў мінскага «Дынама».

І вось некалькі каментароў, каб потым падсумаваць. «Нягледзячы, што столькі бруду б'ецца на мінскае «Дынама», тэорыі змоў, а факты гульні паказваюць, што ўсё па гульні, спрэчных ляпаў няма, ачкі бяруць свае па справе. Калі адзін дзеяч сказаў, што клуб павінен быць чэмпіёнам, гэта хіба прычына, каб вялікі для Беларусі клуб «Дынама» Мінск быў змяшаны з брудам і знішчаны? Тым больш гісторыя (а гэта найлепшы прыклад) ведае аналагічныя сітуацыі (Франка заўзеў за «Рэал», Мусаліні за «Балонню», Чаўшэску за «Сцяўа», нямецкі дзеяч за «Шальке»). Гэтыя клубы таксама павінны знікнуць? Не, нельга так».

Я ніколі не казаў, што гэтыя клубы павінны знікнуць. Я казаў пра чысціню футбола, і на працягу ўсяго часу я казаў пра чысціню футбола. Няхай гэта будзе дагаворныя матчы, якія ў нас здараюцца на кожным кроку, няхай гэта будзе вось гэтыя каляфутбольныя штукі, якія ў нас, не тое каб здараюцца цяпер, але разумееце, калі я пра нешта кажу, я ўвогуле выконваю сваю місію ў тым ліку. Пазначаю тое, чаго ў быць не павінна. Вядома, гэта наўрад ці адбіваецца, так, маё публічнае слова ў дачыненні да таго, можа гэта здарыцца ці не можа, але завастрыць увагу, каб гэтага не здарылася. Я не журналіст у дадзеным выпадку, вядома, але вядома, разумею законы, у тым ліку галоснасці, якія існуюць.

Дык вось, каб не здарылася свой там каменьчык маленькі, я закідваць буду і буду рабіць гэта рэгулярна, а калі не будзе гэтага здарацца, я буду проста радавацца і рабіць гэта заўсёды і апладзіраваць. Я неаднаразова казаў, што менскае «Дынама» ні ў чым на футбольным полі цяпер не замешанае», – сказаў Хадасевіч.

Паказаць яшчэ 6