Усе навіны

Айвен Тоуні пра адхіленне ад футбола: «Назіраю, хто паверыць у фальшывыя абвінавачванні, каб ведаць, каго першым адсякаць»

26 траўня, 19:31

Нападаючы «Брэнтфорда» Айвен Тоуні, раней адхілены ад футбола на 8 месяцаў, адрэагаваў на дыскваліфікацыю.

«Раней я спяшаўся абараняцца ад фальшывых абвінавачванняў, але зараз я назіраю, хто ў гэта паверыць, каб ведаць, каго першым адсякаць», - напісаў Тоуні ў сваім інстаграме.

Раней паведамлялася, што ангелец зрабіў 13 ставак на паражэнне сваёй каманды ў 2017-2018 гадах.