Усе навіны

CAS падтрымаў адхіленне расійскіх футбольных клубаў ад удзелу ў турнірах УЕФА

26 траўня, 21:21

CAS падтрымаў адхіленне расійскіх клубаў ад турніраў пад эгідай УЕФА, матываваўшы яго адмысловым статусам віду спорту.

Паводле CAS, рашэнне UEFA не парушыла ні прынцып палітычнага нейтралітэту, ні абавязковых палажэнняў швейцарскага заканадаўства:

CAS прыйшоў да высновы, што УЕФА, прымаючы рашэнне пра адхіленне расійскіх клубаў, дзейнічаў у «выключных і экстрэмальных» абставінах, а значыць, паступіў правільна.

«Рашэнне было разумным і тым, якое неабходна было прыняць. Яно было неабходна для забеспячэння бяспечнага, спакойнага і спарадкаванага правядзення міжнародных футбольных спаборніцтваў», – гаворыцца ў рашэнні CAS.

У траўні 2022 года расійскія клубы накіравалі апеляцыю на рашэнне УЕФА адхіліць іх ад еўракубкаў і турніраў.

Нагадаем, што УЕФА адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі д спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.