Усе навіны

Холанд – трэці пасля Раналду і Бэйла, які адначасова стаў найлепшым гульцом і найлепшым маладым гульцом сезону АПЛ

27 траўня, 18:16

Форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд атрымаў дзве індывідуальныя ўзнагароды па выніках бягучага сезону АПЛ.

22-гадовы нарвежац быў прызнаны найлепшым маладым гульцом сезону ў Лізе і найлепшым футбалістам чэмпіянату.

Да Холанда падобнае ўдавалася толькі Крышціяну Раналду, які ў складзе «Манчэстэр Юнайтэд» у сезоне 2006/07 атрымаў дзве гэтыя ўзнагароды адначасова і Гарэту Бейлу ў сезоне 2012/13 у футболцы «Тотэнхэма».