Усе навіны

«Аль-Ітыхад» стаў чэмпіёнам Саудаўскай Аравіі, «Аль-Наср» Раналду фінішуе другім

27 траўня, 23:11

«Аль-Ітыхад» датэрмінова стаў чэмпіёнам Саудаўскай Аравіі.

У перадапошнім туры чэмпіянату каманда партугальскага трэнера Нуну Эшпірыту Санту перамагла «Аль-Фейху» (2:0) і стала недасягальнай для «Аль-Насра» Крышціяну Раналду, які згуляў унічыю з «Аль-Ітыфакам» (1:1) і адстаў на 5 ачкоў.

У апошні раз «Аль-Ітыхад» заваёўваў залатыя медалі яшчэ ў сезоне 2008/09. У апошніх трох розыгрышах чэмпіёнам станавіўся «Аль-Хіляль», а «Аль-Наср» не выйграе лігу з кампаніі 2018/19.