Усе навіны

Матчы «Нафтан» – «Іслач» і «Энергетык-БДУ» – «Дынама» Брэст сталі самымі маланаведвальнымі ў ЧБ-2023

27 траўня, 23:43
1

27 траўня прайшлі матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі. На гульню «Нафтана» з «Іслаччу» (0:1), які праходзіў у Віцебску, прыйшло 160 чалавек. А матч «Энергетыка-БДУ» і брэсцкага «Дынама» ў Барысаве наведала 180 чалавек. Што робіць абодва матчы самымі маланаведвальнымі ў гэтым сезоне вышэйшай лігі.

Да гэтага самым маланаведвальным быў матч «Іслачы» са «Славіяй» у Маладзечне ў 7-м туры, на які прыйшло 200 гледачоў.