Усе навіны

Молаш пра перамогу ў Кубку: «Я самы шчаслівы чалавек на Зямлі, ганаруся «Тарпеда-БелАЗ»

28 траўня, 23:07

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем пра фінал Кубка Беларусі з БАТЭ (2:0).

– Гэта ваш дзень. Але вы з тых трэнераў, хто не скажа, што поўнасцю задаволены камандай. Так?

– Тады няма да чаго імкнуцца. Натуральна. Сёння я самы шчаслівы чалавек на Зямлі. Я ганаруся клубам, маімі хлопцамі. Мы прайшлі вялікі шлях.

Шчаслівы, што так скончылася. Вялізныя малайчынкі. Ганаруся.

– На што ставілі акцэнт перад гульнёй?

– БАТЭ моцная каманда. Недзе акцэнт ставіць... Усюды-ўсюды-ўсюды. Шчаслівы, што хлопцы ажыццявілі тое, што мы прасілі, аналізавалі. Яны гэта выканалі на полі.

Вельмі майстравая каманда [БАТЭ], малюнак гульні класны. Нам было няпроста. Удвая прыемна. Тытул – гэта гісторыя. Рабятам сказаў, што ў гісторыю можна патрапіць, а можна ўляпацца.

Мы сёння патрапілі ў гісторыю. Дзеля гэтага і працуем, гуляем. Стадыён, поле – сапраўдны футбол. Сёння мы былі на сапраўдным футболе, – сказаў Молаш.