Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Адчуваю ціск – падвёў БАТЭ. За старт чэмпіянату адказнасць на мне»

28 траўня, 23:46

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пракаментаваў паражэнне ад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:2) у фінале Кубка Беларусі.

– Хто больш хацеў і змог рэалізаваць свае моманты, той і перамог. Усё заслужана. Лічу, хлопцы пустыя ў плане эмоцый. Магчыма, менавіта гэта і не дазволіла нам дадаць па ходзе гульні. Так, мы валодалі мячом, ініцыятывай, стваралі моманты, але не было энэргетыкі.

– Якім бачыце выхад з сітуацыі, якая склалася пасля няўдалага старту сезону?

- Тут усё проста. Трэба толькі працаваць і выпраўляць памылкі, якія ўзнікаюць. Хоць, калі сапраўды, можна метадычны дапаможнік пісаць па дурасці памылак. Ну як ёсць, застаецца толькі прыняць іх і знаходзіць выйсце па выпраўленні сітуацыі.

– Ці адчуваеце вы на сабе ціск з-за паразы ў фінале?

– Я адчуваю ціск, таму што падвёў клуб. У любым выпадку і за старт чэмпіянату, і за тое, што не перамаглі ў Кубку, адказнасць толькі на мне найперш.

Таму зразумела, што станоўчых эмоцый тут няма. І не тое каб ціск, а расчараванне ў нейкай ступені, – сказаў Альшэўскі.